Вы тут

У Кітаі заявілі, што долар шкодзіць глабальнай стабільнасці і парадку


ЗША выкарыстоўваюць долар як геапалітычны інструмент, ён шкодзіць глабальнай стабільнасці і парадку. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік КНР у Вашынгтоне Лю Пэн’юй, паведамляе газета «Известия».


Фота Unsplash

«ЗША ператварылі яго ў геапалітычны інструмент, які шкодзіць міжнароднай эканамічнай і фінансавай стабільнасці, а таксама падрывае міжнародны парадак», — сказаў Лю Пэн’юй.

Па словах дыпламата, амерыканскі ўрад распаўсюджвае сваю інфляцыю на іншыя краіны шляхам выкарыстання гегемоніі долара. Пэн’юй адзначыў, што БРІКС у адрозненне ад ЗША прасоўвае больш справядлівую фінансавую сістэму.

Напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што долар ЗША губляе для многіх краін сваю прывабнасць і Вашынгтон не зможа сваім ціскам перашкодзіць гэтаму працэсу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.