Пастановай Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі ўстаноўлены новыя гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі ўрачоў-спецыялістаў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з пастановай, максімальны кошт першаснага прыёму ва ўрача-спецыяліста ўстаноўлены на ўзроўні ад 35 да 57 рублёў. Кошт залежыць ад узроўню кваліфікацыі спецыяліста. Так, першасны прыём ва ўрача другой кваліфікацыйнай катэгорыі не можа каштаваць вышэй за 35 рублёў, першай катэгорыі — не даражэй за 37 рублёў. Калі вы трапіце на першасны прыём да акадэміка НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, то такі прыём максімальна абыйдзецца ў 57 рублёў.
Максімальныя тарыфы на паўторны прыём трохі ніжэй і складаюць ад 21 да 32 рублёў.
Пастановай Міністэрства аховы здароўя ўстаноўлены і гранічна максімальныя тарыфы на кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў. Так, кошт кансультацыі ва ўрача другой катэгорыі абыйдзецца не даражэй за 42 рублі, вышэйшай катэгорыі — не даражэй за 49 рублёў. Самы высокі максімальны тарыф – на кансультацыі ў акадэмікаў НАН, дактароў медыцынскіх навук. Ён складае 85 рублёў.
Неабходна адзначыць, што дадзеныя тарыфы не распаўсюджваюцца на паслугі ўрачоў-спецыялістаў стаматалагічнага профілю.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.