Вы тут

Лукашэнка пра дадатковае фінансаванне навукі: Будзе вынік — у даўгу не застанемся


Дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук пакуль не дае тых вынікаў, якіх ад яе чакаюць, няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 снежня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, перадае БелТА.


Фота БелТА

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі ўкладваюцца ў айчынную навуку, падтрымліваюць новыя навуковыя напрамкі, ствараюць максімальна спрыяльныя ўмовы.

«На жаль, Акадэмія навук не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе. У нас крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Ад дзейнасці акадэміі мы не бачым той аддачы, на якую разлічвалі. Няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук. А гэта галоўны крытэрый ацэнкі эфектыўнасці». У адваротным выпадку, як адзначыў Прэзідэнт, паўстае пытанне, ці патрэбна краіне Акадэмія навук у такім выглядзе або лепш сканцэнтравацца на галіновай, вузаўскай навуцы.

Ёсць пункт гледжання, што навуцы трэба даваць больш грошай. На гэта Прэзідэнт слушна заўважыў: «Будзе вынік — бясплатна працаваць ніхто не будзе. У даўгу не застанемся».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.