У Горках нецвярозы вадзіцель кіраваў маршрутным таксі. Мужчына ажыццяўляў перавозку пасажыраў па маршруце Горкі – Орша, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама.
37-гадовага мужчыну за рулём Mercedes-Benz спынілі супрацоўнікі ДАІ. Інспектары адразу западозрылі, што вадзіцель нецвярозы, і гэта пацвердзіў медыцынскі агляд: у выдыханым паветры выяўлена 1,6 праміле алкаголю. Парушальнік заплаціць буйны штраф і на пяць гадоў будзе пазбаўлены пасведчання вадзіцеля.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ні ў якім разе нельга кіраваць транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Вадзіцель ў адказе за пасажыраў, якіх перавозіць, і не мае права рызыкаваць іх жыццямі.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.