Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 4 снежня будзе пераважаць воблачнае надвор'е, прагназуюцца ападкі.
Ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны часам пройдуць дажджы, мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог-галалёдзіца. Вецер уначы паўднёвы 3—8 м/с, удзень з пераходам на ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 – плюс 2 градусы, удзень – мінус 2 – плюс 4 градусы.
Сяргей КУРКАЧ
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.