Вы тут

«Нашы правы нельга парушаць беспакарана»


ААТ «Беларуськалій» 2 снежня пададзена поўная іскавая заява ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літвы ў сувязі з яе незаконнымі дзеяннямі, у выніку якіх былі парушаны правы кампаніі як замежнага інвестара, абароненыя пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін аб заахвочванні і абароне інвестыцый. Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў у гутарцы з БелТА пракаментаваў гэта рашэнне беларускага боку.


Літва ў пачатку 2022 года спыніла транзіт беларускіх калійных угнаенняў і ў аднабаковым парадку скасавала дамову аб перавозцы грузаў з Беларуссю. Акрамя таго, былі парушаны правы беларускага боку як інвестара ў інфраструктуру порта Клайпеды. «Беларуськалій» абараняе свае правы ў міжнародным арбітражы.

«Мы зараз працуем у спакойным рэжыме, перафарматавалі нашу лагістыку і выходзім на міжнародны рынак з пастаўкамі калійных угнаенняў у неабходным аб’ёме. Гэта іскавая заява не з’яўляецца аўральнай, у нас няма форс-мажору. Гэта халоднае, абдуманае рашэнне па прыцягненні да адказнасці за беспрэцэдэнтнае парушэнне нашых правоў. Адпрацаваўшы некалькі гадоў у новым фармаце, выбудаваўшы новыя механізмы. і лагістычныя рашэнні, мы больш дакладна ацанілі нанесены нам урон. І мы выстаўляем у гэтым іску ўсе нашы прэтэнзіі з халодным разлікам для таго, каб дабіцца ад адказчыка поўнага кампенсавання гэтых затрат», — сказаў Андрэй Рыбакоў.

Паводле яго слоў, іскавая заява комплексная, шматфактарная. «Яна падрыхтавана прафесійнымі юрыстамі з нашым удзелам. Іскавая заява аддадзена на вывучэнне зацікаўленым бакам», — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Ён таксама растлумачыў, якія асноўныя мэты беларускага боку пры падачы іску. «Ні ў каго не павінна стварацца ўражанне, што нашы правы можна парушаць беспакарана. На такія дзеянні заўсёды будзе адказ нашай краіны. Гэта пасыл для тых, хто будзе спрабаваць парушаць нашы правы ў будучыні. Акрамя таго, мы хочам дабіцца кампенсацыі ўрону. Сума вельмі значная, яна будзе аналізавацца ўсімі бакамі і падчас працэсу будзе абмяркоўвацца і ўзважвацца. У заяве прыведзены ўсе неабходныя разлікі, усё дакладна і зразумела, на наш погляд. Канчатковае рашэнне за арбітражам», — сказаў на заканчэнне Андрэй Рыбакоў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.