Вы тут

Эканоміка малых вышынь Кітая ўступіла ў этап шырокага прымянення


На выставе, праведзенай Кітайскай асацыяцыяй паветранага транспарту (CATA) у горадзе Шаасін, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), экспанавалася больш за 500 беспілотнікаў і верталётаў, а таксама электрычных лятальных апаратаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, перадае «Сіньхуа».


«З хуткім развіццём тэхналогій, звязаных з беспілотнікамі, навігацыйнай спадарожнікавай сістэмай „Бэйдоў“, сувяззю 5G і штучным інтэлектам, эканоміка малых вышынь Кітая ўступіла ў новы этап шырокага прымянення», — адзначыў член Інжынернай акадэміі Кітая Сян Цзіньу.

Эканоміка малых вышынь — гэта эканамічная канцэпцыя, якая абапіраецца на нізкавышынную прастору, дзе дамінуючую ролю адыгрывае сектар авіяцыі агульнага прызначэння. Аб’ём эканомікі малых вышынь Кітая на канец мінулага года ацэньваўся больш як у 500 млрд. юаняў (каля 70 млрд долараў), а да 2030-га чакаецца павелічэнне яе маштабаў да 2 трлн. юаняў, сведчаць дадзеныя Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР.

Сярод новых прадуктаў і тэхналогій, прадстаўленых на ЭКСПА ў Шаасіне, увагу прыцягнуў прывязны беспілотны лятальны апарат. Дзякуючы сваёй здольнасці завісаць на працягу доўгага часу, беспілотнік, які працуе на электрычнасці ад кабеля даўжынёй сто метраў, мае патэнцыял для выкарыстання пры неабходнасці аварыйнай сувязі, а таксама для асвятлення і рэгуляванні дарожнага руху.

Па словах яго распрацоўшчыка, апарат з максімальнай вышынёй прывязкі каля 300 метраў і максімальнай працягласцю бесперапыннага выкарыстання на працягу 24 гадзін здольны стабільна працаваць пры асаблівых умовах, такіх як вышыня 4000 метраў над узроўнем мора і моцны вецер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.