Пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў на тэму «Аб актуальных пытаннях функцыянавання сфер гандлю, рэкламы, абароны правоў спажыўцоў» адбылося ў Мінску, перадае БелТА.
Як адзначыў член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Віктар Плескач, паміж дэпутацкім корпусам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю склалася канструктыўная ўзаемасувязь. «Мы актуальныя праблемы разглядаем сумесна і шукаем шляхі іх вырашэння. На дадзены момант заканадаўча ўсе пытанні адпрацаваны. У нас устоянае прававое поле, але часам яно патрабуе зменаў. У акругах ад нашых выбаршчыкаў часам паступаюць пэўныя пытанні, якія трэба вырашаць сумесна. І такая канструктыўная размова прывядзе да правільных высноў і зменаў», — адзначыў парламентарый.
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень галіна гандлю ў цэлым паказвае добрыя вынікі ў эканамічным плане. «Мы бачым поўныя паліцы ў нашых крамах, актыўна развіваюцца маркетплейсы. Пры гэтым мы заўсёды кажам, што трэба ўспамінаць гісторыю, з чаго мы пачыналі — з пустых прылаўкаў, дэфіцыту прадуктаў. Цяпер жа мы ўсё гэта бачым у багацці. Моманты, якія мы дапрацоўваем у такіх сумесных пасяджэннях, вельмі карысныя як для Міністэрства, так і для дэпутацкага корпуса», — дапоўніў Віктар Плескач.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.