Вы тут

У Сіньцзяне выкарыстоўваюць спадарожнікавыя чыпы і беспілотнікі для выпасу жывёлы


У пустыні Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі, што ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне (Паўночна-Заходні Кітай) сезон фарміравання табуноў вярблюдаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Мясцовыя жывёлаводы ўсталявалі чыпы спадарожнікавага пазіцыянавання на больш чым 200 вярблюдах, што дазваляе падзяліць жывёл на групы, напрыклад, вылучыць цяжарных. Даныя, атрыманыя з дапамогай спадарожнікавых сігналаў, дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне вярблюдаў у рэжыме рэальнага часу.

Акрамя таго, жывёлаводы актыўна ўжываюць беспілотныя лятальныя апараты для выпасу жывёлы. Для палягчэння кіравання пастухі ўсталёўваюць чыпы на вядучага ў табуне вярблюда. Гэтыя чыпы перадаюць інфармацыю на мабільны тэлефон, дазваляючы пастухам адсочваць месцазнаходжанне статку, не выходзячы з дому. Калі вярблюды сыходзяць далёка ці апынаюцца ў месцах, недаступных для чалавека, за імі можна сачыць з дапамогай дронаў. Гэта значна падвышае эфектыўнасць працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.