Агульны аб’ём фінансавання дзяржпраграмы «Сацыяльная абарона» на 5 гадоў складае каля Br4,8 млрд.пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання было накіравана Br3 млрд, з якіх Br787, 4 млн на 2024 год. «Гэта фінансаванне 89 сацыяльных пансіянатаў і 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», — адзначылі ў Мінпрацы.
Таксама сродкі затрачаны на аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі – Br748, 6 млн (Br178,6 млн — 2024 год), забеспячэнне грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі — Br214,3 млн (Br43,9 млн — 2023 год, Br50,7 млн — 2024 год), і рэалізацыю мерапрыемстваў па стварэнні даступнага асяроддзя — больш за Br320 млн (у 2023 годзе і ў 2024 годзе — па Br14 млн).
Прэв’ю: БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.