Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў указ № 451, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы, якая тычыцца асаблівага механізму пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.