Вы тут

Лукашэнка: Шмат у чым дзякуючы намаганням ЦВК выбары ў Беларусі сталі інструментам сапраўднай дэмакратыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Цэнтральнай выбарчай камісіі з 35-годдзем ЦВК. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


З дня свайго ўтварэння Цэнтрвыбаркам актыўна ўключыўся ў работу па фарміраванні інстытутаў народаўладдзя незалежнай беларускай дзяржавы, удасканаленні нацыянальнага заканадаўства, прававой асвеце грамадзян, адзначыў беларускі лідар.

«Шмат у чым дзякуючы вашым намаганням выбары ў Беларусі сталі інструментам сапраўднай дэмакратыі, галоўнай формай праяўлення суверэнітэту нашага народа, адлюстраваннем яго палітычнай волі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Няўхільнае захаванне законнасці ў дзейнасці Цэнтрвыбаркама садзейнічае забеспячэнню палітычнай стабільнасці, захаванню грамадзянскага міру і згоды».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што ўласцівыя калектыву ЦВК цвёрдасць перакананняў і адданасць роднай краіне, высокія прафесійныя і асобасныя якасці з’яўляюцца залогам новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Цэнтральнай выбарчай камісіі здароўя, міру, дабрабыту і поспехаў у рабоце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.