Вы тут

Апазіцыя Рэспублікі Карэя запатрабавала адстаўкі прэзідэнта


Вядучая ў Рэспубліцы Карэя апазіцыйная Дэмакратычная партыя «Табура» запатрабавала адстаўкі прэзідэнта Юн Сок Еля пасля яго рашэння аб’явіць ваеннае становішча, якое было адменена праз некалькі гадзін. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Kyodo.


У адваротным выпадку «Табура» пагражае Юн Сок Елю працэдурай імпічменту. Гэтай партыі належыць 170 мандатаў у 300-месны парламенце. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Карэя, для прыняцця рашэння аб імпічменце неабходныя галасы дзвюх трацін дэпутатаў.

Правячая партыя кантралюе ў парламенце больш за трэць месцаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат