Віцэ-прэзідэнт Намібіі і кандыдат ад кіруючай партыі «СВАПО — Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі Намібіі» Нетумба Нанда-Ндаітва перамагла на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 27 лістапада. Пра гэта аб’явіла выбарчая камісія пасля апрацоўкі ўсіх пададзеных бюлетэняў, паведамляе ТАСС.
«Нанда-Ндаітва атрымала 57% галасоў выбаршчыкаў», — прыводзіць дадзеныя выбаркама Намібійская радыёвяшчальная карпарацыя. Ніколі раней жанчына не стаяла на чале Намібіі.
У прэзідэнцкіх выбарах удзельнічалі 15 кандыдатаў. Для перамогі ў першым туры аднаму з іх неабходна было набраць 50 працэнтаў плюс адзін голас выбаршчыкаў.
72-гадовая Нанда-Ндаітва з’яўляецца адной з найбольш дасведчаных палітыкаў Афрыкі. Яна вучылася ў СССР і атрымала дыплом па спецыяльнасці «Праца і практыка камуністычнага маладзёжнага руху». У наступныя гады Нанда-Ндаітва займала самыя розныя дзяржаўныя пасады, а таксама была дэпутатам парламента.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.