Адны з самых распаўсюджаных пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне ў прафсаюзныя грамадскія прыёмныя па пытаннях сітуацыі на спажывецкім рынку, якія працуюць пры абласных (Мінскім гарадскім) аб’яднаннях прафсаюзаў, — нізкая якасць садавінагароднінай прадукцыі ў асобных гандлёвых кропках і недастатковы асартымент тавараў.
З адрасамі грамадскіх прыёмных можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ.
— Звароты, якія паступалі ў мінулым месяцы, у большай частцы датычыліся рэалізацыі прадукцыі нізкай якасці ў асобных гандлёвых кропках, недастатковага асартыменту асобных прадуктаў у рэгіёнах, у прыватнасці, свежага хлеба і мяса. Кожны зварот дэталёва разглядаецца спецыялістамі, пры неабходнасці выязджаем на месца для вывучэння рэальнай сітуацыі. У спрэчных момантах інфармуюцца дзяржаўныя органы па кампетэнцыі, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў. — За час працы атрымліваем зваротную рэакцыю ад гандлёвых аб’ектаў. Напрыклад, раней паступалі звароты ад жыхароў Віцебскага рэгіёну — нараканні ад грамадзян датычыліся недастатковага асартыменту тавараў паўсядзённага попыту, а таксама перагляду рэжыму работы асобных магазінаў. Па гэтым звароце былі прыняты адпаведныя меры.
Прапрацавана пытанне аб папаўненні асартыменту, вырашаецца пытанне карэкціроўкі часу работы асобных гандлёвых аб’ектаў. Яшчэ адзін прыклад — зварот аб рэалізацыі ў адным са сталічных магазінаў садавіны нізкай якасці. Таксама да нас прыйшоў адказ — крама правяла праверку па дадзеным факце і выправіў сітуацыю.
Нагадаем, «народны кантроль» за сітуацыяй на спажывецкім рынку прафсаюзы праводзяць з 2017 года. Заўвагі, пытанні, прапановы па ўдасканаленні ў гэтай сферы, акрамя грамадскай прыёмнай, можна таксама паведаміць па тэлефоне або пакінуць электронны зварот на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ праз спецыяльную форму «Паведаміць аб сітуацыі з цэнамі». Праз яе без дадатковай рэгістрацыі таксама можна накіраваць свае звароты спецыялістам.
Алена КРАВЕЦ.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат