Ваенна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі сёння аддаецца вялікая ўвага. У кожным рэгіёне краіны дзейнічае мноства спецыяльных клубаў, у якіх дзеці сумяшчаюць прыемнае з карысным. Маладыя людзі паглыблена вывучаюць гісторыю Беларусі, вучацца пастаяць за сябе і блізкіх, атрымліваюць даволі каштоўны вопыт, які, несумненна, спатрэбіцца ў далейшым жыцці.
Сёння ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў функцыянуюць 159 ваенна-патрыятычных клубаў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон Санкевіч: «Больш за 5,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляюцца выхаванцамі ваенна-патрыятычных клубаў нашай краіны. Лічбы, здавалася б, невялікія, але варта разумець, што ваенна-патрыятычны рух у сістэме органаў унутраных спраў да гэтага года развіваўся на добраахвотных шэфскіх пачатках. Дзякуючы Указу Прэзідэнта № 353 усё якасна змянілася. Усе ваенна-патрыятычныя клубы ў сістэме МУС валодаюць неабходнымі рэсурсамі для матэрыяльнага забеспячэння. Міністрам унутраных спраў прынята рашэнне аб камплектнасці форменнага абмундзіравання. І дадаў, што выхаванцы такіх клубаў на належным узроўні забяспечаны і харчаваннем.
Па словах Антона Санкевіча, мы жывем у стагоддзе высокіх інфармацыйных тэхналогій: «У шырокім інфармацыйным патоку маладыя людзі не разумеюць, што з’яўляецца галоўным арыенцірам. А мы паказваем, што галоўны арыенцір — любоў да сваёй краіны».
У ваенна-патрыятычных клубах МУС выбудавана сістэма навучання і выхавання. Адукацыйная праграма перш за ўсё прадугледжвае навучанне практычным навыкам.
У сваю чаргу намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Дзмітрый Мікша расказаў, што сёння ва ўнутраных войсках функцыянуе 19 ваенна-патрыятычных клубаў, выхаванцамі якіх з’яўляюцца больш за дзве тысячы маладых людзей ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Сярод іх — 600 дзяўчынак.
«Заняткі з маладымі людзьмі праводзяць дзейныя афіцэры, прапаршчыкі, кантрактнікі, а таксама ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы. Яны працуюць з велізарным жаданнем, бо разумеюць, што выхоўваюць будучае пакаленне нашай краіны. Асноўны ўпор на занятках зроблены на тактычную, агнявую, фізічную, інжынерную падрыхтоўкі, ваенную тапаграфію, рукапашны бой. У апошні час таксама аддаецца ўвага робататэхніцы і кіраванню БПЛА. Ва ўсіх злучэннях ёсць палкавыя храмы, настаяцелі якіх праводзяць заняткі па духоўна-маральным выхаванні. У дадатковыя дні дзеці наведваюць трэніроўкі па боксе, рукапашным баі, фехтаванні, плаванні», — акцэнтаваў Дзмітрый Мікша.
Яшчэ сёлета ва ўнутраных войсках стартаваў праект «Школа юнага журналіста»: «У кожным ваенна-патрыятычным клубе была створана прэс-група з ліку выхаванцаў. Маладыя людзі пішуць артыкулы, ствараюць фота- і відэаматэрыялы пра жыццё свайго клуба. Даныя матэрыялы публікуюцца ў сацсетках. Заняткі з дзецьмі праводзяць ваеннаслужачыя прэс-службы ўнутраных войскаў, а таксама журналісты, тэлевядучыя і блогеры», — распавёў намеснік каманадуючага ўнутранымі войскамі МУС.
Таксама ён дадаў, што адной з галоўных задач дзейнасці клубаў з’яўляецца фарміраванне матывацыі дзяцей на паступленне ў навучальныя ўстановы сістэмы нацыянальнай бяспекі: «Адзін з крытэрыяў работы ваенна-патрыятычных клубаў — вынікі ўступнай кампаніі. У 2023 годзе з 75 выхаванцаў, якія скончылі сярэднюю школу, у навучальныя ўстановы сістэмы нацыянальнай бяспекі залічаны 63 чалавекі».
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота Лізаветы ГОЛАД
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.