Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў. На абмеркаванне былі вынесены пытанні ўдасканалення падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём і праекта Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года.
«Гэта наш маршрут руху ў напрамку развіцця жыллёвай палітыкі. Існуючыя падыходы па шэрагу прычын маюць патрэбу ў даналаджванні з улікам патрабаванняў Прэзідэнта, нарастаючых запытаў грамадства і магчымасцяў эканомікі. Так, Прэзідэнтам краіны вызначаны новы вектар канцэнтрацыі дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля пад вытворчасці, якія ствараюцца і развіваюцца, з прыярытэтным вырашэннем жыллёвых пытанняў для работнікаў найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў у рэгіёне. Другі фактар — з боку насельніцтва назіраюцца факты зніжэння цікавасці да будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, гэта значыць, з выкарыстаннем як ільготных, так і субсідзіраваных крэдытаў. Але пры гэтым расце колькасць ахвотных пабудаваць жыллё з ліку маладых сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку, без дзяцей або з адным дзіцем, а таксама іншых катэгорый, якія не маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі і рэальнай магчымасці пабудаваць жыллё за кошт уласных сродкаў у сувязі з недастатковым узроўнем даходаў», — сказаў Раман Галоўчанка.
Для стварэння ўмоў па вырашэнні грамадзянамі жыллёвых пытанняў урадам ужо прымаюцца меры па павелічэнні аб’ёмаў бюджэтнага фінансавання будаўніцтва арэнднага жылля. «Гэта адзін з нашых новых прыярытэтаў. Створаны ўмовы для арганізацый па будаўніцтве арэнднага жылля за кошт уласных і пазыковых сродкаў для сваіх работнікаў», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Патрабуе дадатковага вырашэння пытанне аб дыферэнцыяцыі дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля. «Трэба адысці ад ураўнілаўкі і зыходзіць з рэальных патрэб эканомікі і нашых планаў па стрымліванні працэсаў гіперурбанізацыі. Мы ў дакументах планавання сацыяльна-эканамічнага развіцця робім упор на размяшчэнне новых вытворчых высокааплатных рабочых месцаў у рэгіёнах краіны. Вытворчыя сілы павінны размяшчацца там, дзе будуць узводзіцца новыя аб’екты, стварацца новыя працоўныя месцы. Гэта дазволіць выканаць даручэнне Прэзідэнта па стварэнні ўмоў для недапушчэння выцягвання залішняй колькасці людзей у сталіцу і абласныя цэнтры і для больш раўнамернага размеркавання людзей па ўсёй краіне», — звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.
Таксама, на думку Рамана Галоўчанкі, неабходна кардынальна змяніць сітуацыю з забеспячэннем жыллём, у тым ліку жыллём сацыяльнага карыстання, дзяцей-сірот, сем’яў з інвалідамі, іншых ільготных катэгорый, для якіх жыллё сёння ўзводзіцца ў аб’ектыўна недастатковых аб’ёмах. Патрабуюць вырашэння і пытанні павелічэння аб’ёмаў рэканструкцыі неўладкаванага жыллёвага фонду, у тым ліку ў вёсцы.
«Усё гэта павінна быць увязана з пастаўленай Прэзідэнтам задачай па ўдасканаленні да канца года заканадаўства, якое рэгулюе пытанні будаўніцтва і крэдытавання жылля. Трэба зрабіць адзін просты і зразумелы дакумент, які закрываў бы ўсе пытанні фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы льготных катэгорый грамадзян», — падагульніў прэм’ер-міністр.
Паводле БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.