У Беларусі 5 снежня прагназуецца воблачнае надвор’е, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Невялікія ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом) пройдуць месцамі, а па поўначы ў многіх раёнах. Месцамі слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0, мінус 6 градусаў, па захадзе — да плюс 2, максімальная ўдзень — мінус 3, плюс 3 градусы.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.