Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным днём Каралеўства Тайланд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша краіна валодае заслужаным аўтарытэтам у свеце, адыгрывае значную ролю ў шматбаковых структурах Паўднёва-Усходняй Азіі, у першую чаргу ў АСЕАН, уносіць вялікі ўклад у вырашэнне глабальных і рэгіянальных пытанняў, — гаворыцца ў віншаванні. — Пацвярджаю гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да актывізацыі беларуска-тайландскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах, пашырэння дзелавых і гуманітарных кантактаў, развіццю канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках».
Кіраўнік дзяржавы пажадаў каралю Тайланда моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў, а тайландцам — шчасця і поспехаў.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.