Вы тут

На Кубе цалкам адключылі нацыянальную электрычную сістэму


На Кубе цалкам адключылі нацыянальную электрычную сістэму. Пра гэта паведамляюць РИА Новости са спасылкай на дадзеныя кіруючай кампаніі Union Electrica.


Фота РИА Новости

Электрычнасць была адключаная пасля спрацоўвання аўтаматыкі на ЦЭЦ Антоніа Гуітэраса ў правінцыі Матансас. Поўнае адключэнне электрычнай сістэмы SEN адбылося ноччу ў 2.08 па мясцовым часе.

Папярэдняе маштабнае адключэнне электрычнасці на Кубе адбылося ў лістападзе ў сувязі з адключэннем нацыянальнай электрасістэмы з-за пагрозы ўрагану «Рафаэль». Непагадзь пакінула сур’ёзныя разбурэнні, паваліўшы шэраг высакавольтных ліній электраперадачы. Гэта перашкодзіла своечасоваму аднаўленню падачы электраэнергіі. Дэфіцыт генерацыі на Кубе, які пагаршае сітуацыю, абумоўлены недахопам паліва і рамонтнымі работамі, якія праводзяцца на струхлелых ЦЭЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.