Вы тут

У Храме-помніку ў гонар Усіх Святых прайшла святочная сустрэча


У Храме-помніку ў гонар Усіх Святых прайшла святочная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў і Увядзенню ў храм Прасвятой Багародзіцы. Падчас мерапрыемства, ініцыятарам якога стала Мінская гарадская арганізацыя Беларускага саюза жанчын, адбылася сустрэча з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.


У храме за святочнымі сталамі сабраліся 20 сем’яў, якія гадуюць дзяцей з асаблівасцямі здароўя. Для іх падрыхтавалі шоу мыльных бурбалак і цыркавы нумар з азотам, выступленне дзіцячага калектыву. Але больш за ўсё спадабаліся дзецям дзяўчынкі ў яркіх сукенках з дэкаратыўнымі вожыкам і трусам. Дзеці з задавальненнем падыходзілі і гладзілі мілых гадаванцаў.

З прывітальнымі словамі выступілі протаіерэй Алексій, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА БСЖ Вольга Чамаданава, дыялог з запрошанымі гасцямі правяла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцёменка. А старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько падкрэсліў, што разам мы можам дапамагчы гэтым сем’ям навучыцца пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць на шляху, — прайсці як медыцынскую, так і сацыяльную рэабілітацыю, максімальна ўцягнуць асаблівых дзетак у грамадскае жыццё, каб яны не заставаліся адзінокімі і маглі рэалізавацца.

Напрыканцы свята ўсім дзецям падарылі каштоўныя падарункі і правялі экскурсію ў верхняй зале храма, дзе яны памаліліся і паставілі свечкі за здароўе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.