Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць 5 снежня ў Мінску на 11 участках дарог, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Датчыкі кантролю хуткасці працуюць на праспектах Жукава і Партызанскім, вуліцах Ташкенцкая, Кіжаватава, Дзянісаўская, Дамашэўская, Арлоўская, Прытыцкага (усюды — 60 км/г). Акрамя гэтага, у зоне кантролю апынуліся праспекты Дзяржынскага (70 км/г), Незалежнасці (60, 80 км/г) і МКАД (90 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.