Грыбы з тарфяных балот ўтрымліваюць рэчывы, здольныя перамагчы туберкулёз. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША.
Ад туберкулёзу памірае каля мільёна чалавек у год. Гэта захворванне можна вылечыць, але для гэтага спатрэбіцца працяглы штодзённы прыём антыбіётыкаў.
Аўтары новага даследавання шукалі спосаб скараціць тэрміны лячэння. Яны звярнулі ўвагу на сфагнавыя тарфяныя балоты. Вядома, што іх насяляюць бактэрыі Mycobacterium.
Грыбы канкурыруюць з бактэрыямі за выжыванне ў так званым «шэрым пласце» — кіслым, бедным на пажыўныя рэчывы і кісларод асяроддзі, падобным на тое, што фарміруецца ў лёгкіх людзей, хворых на туберкулёз.
Вучоныя сабралі ўзоры больш за 1500 відаў грыбоў і вырасцілі побач з імі ў лабараторыі мікабактэрыі туберкулёзу. Пяць відаў аказвалі на бактэрыю таксічнае ўздзеянне. Аналіз паказаў, што гэтаму спрыялі тры рэчывы: патулін, цытрынін і нідулалін А.
Кожнае з іх разбурала тыёлы – злучэнні, важныя для малекулярных працэсаў, якія дапамагаюць падтрымліваць жыццё і функцыянальнасць бактэрыяльных клетак. Новыя дадзеныя могуць дапамагчы ў распрацоўцы новага класа прэпаратаў супраць туберкулёзу, якія валодаюць такім жа дзеяннем, паведамляе PLoS Biology.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.