У Тайландзе 12-метровая статуя Буды ўпала на людзей, у выніку чаго загінуў будыйскі манах. Пра гэта паведамляюць РИА Новости са спасылкай на Сёмы нацыянальны тэлеканал Тайланда.
Трагедыя адбылася ў адным з будыйскіх храмаў на беразе ракі Меконг на паўночным усходзе Тайланда, побач з граніцай з Лаосам.
Дзевяціметровая бетонная статуя Буды, устаноўленая ўсяго за суткі да інцыдэнту на трохметровым пастаменце ў форме чашы лотаса, раптам павалілася на манахаў, якія знаходзіліся каля яе падножжа. У выніку адзін манах загінуў, пяцёра атрымалі траўмы. Адзін манах разам з манастырскім сабакам паспеў выбегчы з небяспечнай зоны.
Мясцовыя жыхары кажуць, што абвальванне статуі магло быць помстай раззлаваных духаў. Афіцыйныя ж улады разглядаюць версію, што прычынай падзення стала заўчаснае зняцце апалубкі і часткі будаўнічых лясоў. Гэта магло прывесці да ўтварэння расколін у яшчэ не зацвярдзелым цэменце. Цэмент залівалі ў форму 30 лістапада і 1 снежня, а апалубку знялі ўсяго праз суткі пасля залівання, паведамляе тэлеканал.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.