Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа з доказамі злачынства затрымалі 35-гадовага збытчыка псіхатропаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Мінчанін быў затрыманы з доказамі злачынства, калі рабіў чарговую закладку. Пры ім праваахоўнікі таксама выявілі больш за 100 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС. Акрамя таго, былі канфіскаваныя прыстасаванні для фасоўкі псіхатропу.
Са слоў фігуранта, нелегальным бізнэсам ён заняўся каля месяца таму. Афіцыйна мужчына з’яўляецца дырэктарам прыватнай фірмы, якая займаецца арэндай аўтамабіляў.
Дзеянням затрыманага следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Раней мінчанін ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за нарказлачынствы.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.