Як распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 6 снежня будзе пераважаць воблачнае надвор’е.
Месцамі пройдзе невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Найбольшая верагоднасць ападкаў (70–80 %) у выглядзе невялікага снегу і мокрага снегу — на працягу ўсіх сутак у Віцебску, Гомелі, Магілёве, а таксама ноччу ў Брэсце і Гродне, днём у Мінску.
Сяргей КУРКАЧ
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.