Злодзеі ў Вялікабрытаніі ўкралі фургон з каляднымі пясочнымі пірагамі. Аб крадзяжы паведаміў шэф-повар і ўладальнік двух мішленаўскіх рэстаранаў Томі Бэнкс, паведамляе «МИР 24».
Паводле яго слоў, выпечка павінна была адправіцца на калядны кірмаш, які пройдзе ў Йорку.
«Я ведаю, што вы злачынцы, але, можа быць, проста вы зробіце што-небудзь прыемнае ў гонар надыходзячых Калядаў. Можа, мы яшчэ зможам накарміць некалькі тысяч чалавек гэтымі пірагамі», — звяруўся да злодзеяў Томі Бэнкс.
На дадзеную просьбу злодзеі не адгукнуліся. Пазней фургон з выкрадзенымі пірагамі быў знойдзены ў горадзе Мідлсбра, але аказаўся пашкоджаным. Пачастункі, якія аказаліся непрыдатнымі да ўжывання, зламыснікі пакінулі ўнутры фургона. Бэнкс адзначыў, што іх давядзецца выкінуць. Цяпер злачынцаў шукае паліцыя.
«Прабачце, гэта не самы шчаслівы канец гэтай гісторыі», — заявіў раззлаваны падобным зыходам шэф-повар.
Томі Бэнкс таксама выказаў здзіўленне сітуацыяй, адзначыўшы, што перапродаж тавара малаверагодны з-за таго, што ён вядомы повар і яго імя пазначана на кожным вырабе.
У фургоне знаходзіліся 2,5 тысячы пірагоў агульным коштам 25 тысяч фунтаў (больш за 103 тысячы беларускіх рублёў) з двума відамі начынкі: індычкай з гарбузом і ялавічынай з элем.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.