Каложскія абласныя навукова-адукацыйныя чытанні «80-годдзе Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў», арганізатарамі якіх выступаюць Гродзенская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, ГрДу імя Я. Купалы, Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і абласны інстытут развіцця адукацыі, стартавалі сёння ў Гродне, перадае БелТА.
Маштабны форум, у праграме якога каля 500 дакладаў і выступленняў, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каложскія чытанні ўключаны ў праграму супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2020-2025 гады, таксама яны з’яўляюцца этапам міжнародных калядных адукацыйных чытанняў, якія пройдуць у Маскве. Удзел у Каложскіх чытаннях прымаюць святары, педагогі, вучні 9-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выкладчыкі і студэнты ВНУ, навуковыя работнікі.
«Каложскія чытанні сёлета прысвечаны вельмі важнай даце-80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта подзвіг, які здзейснілі нашы прабацькі, — барацьба за мір, барацьба са злом. На алтар Перамогі пакладзены многія чалавечыя жыцці. Шмат было ў гісторыі войнаў, але Вялікая Айчынная — самая кровапралітная. Уласцівасць чалавечай памяці — забываць цяжкія часы. Сёння мы гаворым пра тое, што нельга забываць пра той страшны час, які руйнаваў нашу Айчыну, каб гэтага ніколі больш не паўтарылася. Мы спрабуем даць ацэнку таго, што адбывалася ў той час, чаму адзін народ паўстаў на іншы, што заахвоціла наш шматнацыянальны народ аказаць такі супраціў, што рухала нашымі людзьмі. Без духоўных сіл, без дапамогі Божай, без веры гэтага подзвігу немагчыма было б дасягнуць», — так акрэсліў тэму форуму архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.
Як адзначыў уладыка Антоній, ёсць многае, што аб’ядноўвае царкву і дзяржаву. Гэта людзі, якія з’яднаныя верай. Гэта каштоўнасці, якія мы адстойваем разам: сямейныя каштоўнасці, святасць мацярынства, захаванне жыцця дзяцей, дабрачынная дзейнасць. Разам мы можам зрабіць вельмі многае на карысць нашай Айчыны, выказаў перакананне архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.
«Важна, што ў Каложскіх чытаннях актыўна і масава ўдзельнічае моладзь, — адзначыў намеснік старшыні. «Важна, што ў Каложскіх чытаннях актыўна і масава ўдзельнічае моладзь, — адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч. — Такім чынам яны далучаюцца да гістарычнай памяці. Перад намі стаіць адказная задача перадачы нашых духоўных і маральных традыцый маладому пакаленню, і сённяшні форум — яркі прыклад таго, як трэба працаваць з моладдзю ў гэтым кірунку».
Удзельнікаў і гасцей мерапрыемства віталі рэктар ГрДУ Ірына Кітурка, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык.
На працягу двух дзён будуць праходзіць панэльныя дыскусіі, дыялогавыя пляцоўкі, праца ў секцыях па разнастайных актуальных тэмах. Гэта феномен гераізму ў гісторыі і сучасным грамадстве, захаванне гістарычнай памяці аб генацыдзе беларускага народа ў ваенныя гады, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, асэнсаванне памяці аб ВАВ у літаратур.
Фота: ГрДу імя Я. Купалы
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.