Вы тут

Каранік - студэнтам: Развіццё медыцыны немагчыма без матываваных, высокапрафесійных кадраў


Сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, перадае БелТА.


Практыка адкрытага дыялогу — традыцыйная, на такіх сустрэчах закрытых тэм няма: удзельнікі абмяркоўваюць сферу адукацыі, медыцыну, грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне. Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік перад сустрэчай, асноўным пасылам сённяшняга дыялогу стане тое, што робіцца ў нашай краіне для развіцця сістэмы аховы здароўя. «Гэта тыя планы па мадэрнізацыі, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэалізацыя якіх немагчымая без маладых, матываваных, высокапрафесійных кадраў, і тое, з чым прыйдзецца ім сутыкнуцца адразу ж пасля заканчэння медуніверсітэта. Мы разумеем, што праводзіцца вельмі вялікая работа па мадэрнізацыі бальнічных устаноў, па ўкараненні новых высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі», — сказаў кіраўнік вобласці.

Ён падкрэсліў важнасць і ролю ў гэтым працэсе высокапрафесійных медкадраў: «Як нашых ветэранаў, якія перадаюць вопыт і асвойваюць новыя методыкі, так і моладзі, ад якой залежыць будучае развіццё медыцыны. І задача — растлумачыць, з чым яны будуць працаваць у бліжэйшы час і на што ім звярнуць больш пільную ўвагу ў працэсе падрыхтоўкі. А самае галоўнае пачуць, што хвалюе іх, з якімі праблемамі ім даводзіцца сутыкацца, на якія пытанні яны пакуль не знайшлі адказы», — дапоўніў Уладзімір Каранік. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама звярнуў увагу, што медыцына — гэта тая галіна, якая дынамічна развіваецца, якая абавязвае пастаянна рухацца наперад, а адна з задач універсітэта — навучыць вучыцца, знаходзіць інфармацыю, аналітычна думаць, шукаць выйсце з самых розных сітуацый.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама таксама адзначыў, што падчас дыялогу закранутая і тэма грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, тэма электаральнай кампаніі: «Выбар кожнага чалавека нам важны. Неабходна больш актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці ВНУ і краіны. Будучыня краіны залежыць ад моладзі».

Студэнтка 6-га курса Вілена Вялічка падзялілася, што чакае ад сустрэчы новага досведу. «Гэта прамы кантакт з уладай, гэта заўсёды яркі прыклад амбіцый, дасягненняў, таго, да чаго хочацца імкнуцца. Для нас гэта класная магчымасць пагутарыць з прадстаўніком улады і даведацца адказы на актуальныя пытанні. Я не ўпершыню на такіх сустрэчах і магу сказаць, што многае для сябе запазычыла дзякуючы такой камунікацыі», — прызналася студэнтка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.