5 снежня на базе сацыяльнай установы «Інвацэнтр» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» адбылася спартакіяда, у якой прынялі ўдзел члены раённых арганізацый інвалідаў Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БелаАІ». Кожны раён сталіцы прадстаўляла каманда з пяці чалавек.
Праграмай мерапрыемстваў былі прадугледжаны спаборніцтвы ў боўлінгу, дартсе, софтболе, бочэ. Кожны ўдзельнік каманды ўдзельнічаў ва ўсіх дысцыплінах.
Імкненне перамагчы, спартыўныя эмоцыі запоўнілі залу. Кожны спартсмен імкнуўся паказаць найлепшы вынік, не лічачыся са сваімі недамаганнямі.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання прызёрам былі ўручаны дыпломы і медалі.
У камандным заліку 1-е месца заняла каманда Кастрычніцкага раёна, на 2-м месцы — каманда Савецкага раёна, каманда Першамайскага раёна сталіцы замкнула тройку пераможцаў.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.