Вы тут

«Вы сёння можаце зрабіць усё, каб мы маглі захаваць сваю краіну»


5-6 снежня ў сталіцы працуе ІІ Форум маладых дзяржаўных служачых, які сабраў больш за 250 маладых людзей з усёй Беларусі і нават іншых краін. 


Ранкам чацвярга ўдзельнікі форума з экскурсіяй наведалі Савет Рэспублікі, дзе даведаліся пра дзейнасць парламентарыяў сёння і ўвогуле пра развіццё беларускага парламентарызму. З маладымі калегамі сустрэўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец. 

Скончыўся форум пленарным пасяджэннем, дзе найважнейшыя тэмы з маладымі дзяржслужачымі абмеркавала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна прызналася, што вельмі рада таму, што ініцыятыва правядзення форуму належыць непасрэдна маладым людзям. Па яе словах, гэта выдатна. «І вельмі выдатна, што вы пашырылі свае рамкі і тут прысутнічаюць вашы калегі, які працуюць на дзяржаўнай службе ў іншых гарадах», — падкрэсліла Наталля Качанава. Яна зрабіла акцэнт на тым, што ў Беларусі ўсё робіцца для народа, і ўлада ў нас народная. Спікер дала маладым калегам і першую параду: «Людзі, якія выбралі для сябе службу дзяржаве, павінны рабіць усё, каб дзяржава развівалася. Каб дзяржава, якая яшчэ нядаўна атрымала суверэнітэт і незалежнасць, была такой жа суверэннай і незалежнай краінай, дзе жывуць шчаслівыя людзі».

Асобна Наталля Качанава звярнула ўвагу, што адзін з асноўных кірункаў сацыяльнай палітыкі Беларусі — работа з моладдзю. «Зроблена многае. Але наперадзе яшчэ трэба шмат чаго зрабіць, у тым ліку і вам. Час, які выбраў вас, — няпросты», — падкрэсліла яна. Па словах спікера, змена пакаленняў пройдзе хутка і ў бліжэйшы час найважнейшыя для краіны рашэнні ў розных ведамствах і дзяржаўных органах будуць прымаць удзельнікі форуму і іх калегі. «Вы павінны ведаць залатое правіла работы ў дзяржслужбе: гэта не работа. І калі вы робіце для сябе гэты выбар, вы павінны разумець, што гэта служба, як ваенная служба, толькі служба для дзяржавы ў дзяржаўных органах», — зрабіла акцэнт Наталля Качанава. Вельмі важным для дзяржслужачых яна назвала здольнасць прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. «І яшчэ вельмі важна — гэта ўменне любіць людзей», — дадала Старшыня Савета Рэспублікі. 

Падчас размовы маладыя людзі не саромеліся прасіць парады. У прыватнасці, ішла гаворка пра ўзаемадзеянне з прэс-службай па пытаннях інфармацыйнай бяспекі ў цэлым. «Сёння гэта галоўнае ў нашай рабоце, у рабоце любога дзяржаўнага органа. Так, як умеюць данесці праўду аб тым, чым займаецца дзяржаўны орган, так людзі і ўспрымаюць нас», — заўважыла спікер. Наталля Качанава падкрэсліла, што сёння роля прэс-службаў, інфармацыйна-аналітычных упраўленняў узрастае ў разы. Па яе словах, сёння вельмі цяжка арыентавацца ў патоку інфармацыі, таму давяраць варта толькі афіцыйным крыніцам. «У мяне нядаўна студэнты спыталі, якія пагрозы для моладзі я бачу. І я першае, што сказала: інфармацыйная», — адзначыла Наталля Качанава. Разбіралі і аспекты кадравай палітыкі. «Мы павінны з гонарам казаць пра тых людзей, якія ствараюць дабрабыт», — падкрэсліла спікер. Яна заўважыла, што за ўсімі звыклымі рэчамі стаіць праца многіх людзей, і гэта трэба шанаваць. Маладыя дзяржаўныя служачыя разам з Наталляй Качанавай разгледзелі міжнародны парадак дня, патрыятычнае выхаванне моладзі і іншыя важныя надзённыя пытанні. 

«Я бы хацела падзякаваць тых, хто для сябе сёння выбраў працаваць у дзяржаўнай службе. А тым, хто калісьці прыме такое рашэнне, раю вельмі добра падумаць, але не баяцца гэтага. — сказала спікер на развітанне. — У вас яшчэ ўсё наперадзе. Вы толькі ў пачатку свайго шляху цудоўнага, цікавага, выдатнага. Але вы сёння можаце зрабіць многае. Вы сёння можаце зрабіць усё, каб мы маглі захаваць сваю краіну. Мы павінны быць як ніколі адзінымі. Няважна, якога ты ўзросту — 18, 20, 30, 40, 70, 80 гадоў — мы павінны зрабіць правільны выбар. Мы павінны зрабіць будучыню сваёй краіны такой, якая яна сёння ёсць — мірная, прыгожая краіна, накіраваная на развіццё і росквіт свайго народа, якая робіць усё для таго, каб людзям тут было камфортна». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.