Вы тут

Магілёўскія таксісты атрымлівалі зарплату ў канвертах


— Прыватная арганізацыя такім чынам перадала ў якасці зарплаты 92,8 тысячы рублёў, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Выплаты рабіліся за кошт наяўных грашовых сродкаў, якія не былі выкараставаныя на гаспадарчыя патрэбы, а таксама з сум наяўнай выручкі. Падаходны падатак з выплачаных даходаў не вылічаўся і не выплачваўся ў бюджэт.


Арганізацыя парушала таксама парадак вылічэння і выплаты падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання і падатку на дабаўленую вартасць.

На апавяшчэнне інспекцыі выплаціць у бюджэт належныя падаткі, арганізацыя не адрэгавала. У адносінах да яе складзены акт камеральнай праверкі, сума падаткаў прад’яўленых да аплаты ў бюджэт склала 31,6 тысячы рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.