Цікавае мерапрыемства для дзяцей арганізаваў раённы Цэнтр культуры і вольнага часу. Праграма была вельмі насычаная і разнастайная. Гульні, танцы, жарты, загадкі і, канешне ж, смачныя дэгустацыі. Была арганізавана тэматычная фальклорна-абрадавая праграма, выстава-дэгустацыя страў з бульбы, гульнявая праграма «Бульбяная вечарынка», выстава-конкурс вырабаў з бульбы «Бульбяная фантазія».
— У гульні «Бульбяная вечарынка» удзельнікі прадэманстравалі вялікі спрыт і кемлівасць, — падзялілася ўражаннямі загадчык метадычнага сектара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Кіраўскага раёна Вольга Нігаматуліна. — Яны добра справіліся з заданнем падабраць набор прадуктаў для прыгатавання бабкі і дранікаў. Не абышлося і без традыцыйнай гульні пад назвай «Гарачая бульбачка», конкурсу прыказак і прымавак пра бульбу. А чаго толькі не было на выставе-дэгустацыі — дранікі, бульбяныя бліны, бабка, ведзьмакі, бульбяныя пірагі, запечаная бульба, бульба па-вясковаму. Бульбачка, як вядома, смачная ў любым выглядзе — смажаная, вараная, запечаная.
Канкурсантам трэба было праявіць фантазію і зрабіць вырабы з бульбы. У выніку атрымалася цікавая экспазіцыя «Бульбяная фантазія». Азартна прайшоў турнір гульні ў бульбяныя шашкі. Усе, хто прыйшоў на свята, пераканаліся: лепш беларускай бульбачкі нічога на свеце няма. З ёй і смачна, і цікава, і весела. Нездарма мы ўсё ж такі бульбашы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага абласнога ЦТіКАР
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.