У Дзіцячым фондзе ААН (ЮНІСЕФ) запрасілі 9,9 мільярда долараў на дапамогу 109 мільёнам дзяцей у 146 краінах, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і іншых крызісаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтра навін ААН.
Ва ўсім свеце 213 мільёнаў дзяцей знаходзяцца ў эпіцэнтры непрадказальных надзвычайных гуманітарных сітуацый. У 2025 годзе ЮНІСЕФ плануе аказаць гуманітарную дапамогу 109 мільёнам дзяцей і заклікае выдзеліць неабходную для гэтага суму.
Выканаўчы дырэктар ЮНІСЕФ Кэтрын Расэл падкрэсліла, што сёння рэкордная колькасць дзяцей маюць патрэбу ў падтрымцы і гэты паказчык працягвае расці. «Місія ЮНІСЕФ заключаецца ў тым, каб забяспечыць кожнага з гэтых дзяцей асноўнымі відамі паслуг і прадметамі першай неабходнасці, а таксама гарантаваць абарону і выкананне іх правоў. Гэтымі прынцыпамі мы кіруемся ў нашай працы ўжо на працягу 78 гадоў», — сказала яна.
У 2024 годзе больш за 57,5 мільёна дзяцей нарадзіліся ў краінах, закранутых узброенымі канфліктамі ці іншымі гуманітарнымі крызісамі. Чакаецца, што ў 2025 годзе гэты паказчык вырасце як мінімум на 400 тысяч.
У рамках гуманітарнай дзейнасці ў 2025 годзе ЮНІСЕФ плануе:
Самыя маштабныя аперацыі ЮНІСЕФ плануе правесці ў Афганістане, Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Дзяржаве Палесціна і Ліване.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.