Вы тут

НАТА хоча выкарыстоўваць БПЛА на сонечных батарэях для барацьбы з перашкодамі GPS


НАТА разглядае магчымасць выкарыстання вышынных беспілотнікаў на сонечных батарэях для барацьбы з перашкодамі ў GPS, якія нібыта створаны Расіяй і КНР. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на партал Breaking Defense.


Фота з адкрытых крыніц

«Гэта вялікія вышынныя самалёты, якія могуць знаходзіцца ў паветры тыднямі, выкарыстоўваючы сонечную энергію. Яны могуць улоўліваць сігнал GPS і адпраўляць яго на Зямлю са значна большай магутнасцю, таму яе складаней заглушыць», — прыводзіць партал слова памочніка начальніка штаба J6 па кіберпрасторы ў НАТА, брыгаднага генерала Сэма Рэйвза.

Паводле яго інфармацыі, звышвышынныя платформы, якія могуць быць не толькі ў выглядзе паветраных шароў, але і ў выглядзе лёгкіх беспілотнікаў, пакуль не выкарыстоўваюцца НАТА паўсюдна. Аднак Рэйвз падкрэсліў іх вялізны патэнцыял у барацьбе з глушэннем GPS. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.