Вы тут

Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы праходзіць у Мінску


У Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала, але неабходна ісці далей. Якім будзе гэты шлях у будучыню абмяркуюць падчас пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы ў Мінску пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі, старшыні ВДС Аляксандра Лукашэнкі. 


Фота Лізаветы ГОЛАД

Удзел у пасяджэнні прымуць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнікі ўрадаў Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін, кіраўнікі палат парламентаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Валянціна Матвіенка, Наталля Качанава і Ігар Сергяенка, якія ўваходзяць у склад Вышэйшага дзяржсавета.

Пасяджэнне праходзіць напярэдадні знакавай даты — 8 снежня адзанчаецца 25-годдзе з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Асаблівая ўвага ўдзельнікаў пасяджэння — на ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады. Члены ВДС таксама разгледзяць падрыхтаваную. Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы. Не застануцца без увагі і тэмы, скіраваныя ў будучыню Саюзанай Дзяржавы, важныя не толькі для палітыкі і эканомікі, але і для жыцця народаў Беларусі і Расіі. У прыватнасці, фарміраванне аб’яднанага рынку электрычнай энергіі, адмена роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве. У парадку дня таксама пытанні, якія датычацца абароны правоў спажыўцоў, процідзеяння незаконнаму імпарту тавараў на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Будзе разгледжана пытанне аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Валерыя СЦЯЦКО

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат