Вы тут

«Мінсктранс» рыхтуецца да навагодніх свят


Мінск рыхтуецца да навагодніх свят. ДП «Мінсктранс» уносіць свой уклад у святочны антураж сталіцы — афармляе навагодняй ілюмінацыяй 48 рухомых адзінак: трамваяў, электробусаў, аўтобусаў і тралейбусаў. З уключанай ілюмінацыяй яны будуць курсіраваць па гарадскіх маршрутах з 17 гадзін 10 снежня па 15 студзеня ўключна, ствараючы навагодні настрой мінчанам і гасцям сталіцы.


Слесар-электрык рухомага саставу філіяла «Транспартны парк № 2» ДП «Мінсктранс» Дзмітрый Машонскі абсталюе тралейбус святочнай ілюмінацыяй.

У філіяле «Транспартны парк № 2» ДП «Мінсктранс» абсталявалі святочнай ілюмінацыяй тралейбус з бартавым нумарам «2025». Убачыць транспартны сродак з такім «прыгожым» нумарам змогуць пасажыры маршрутаў №№ 23, 35, 41.

Сёлета ва ўпрыгожаным святлодыёднымі гірляндамі рухомым саставе можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу. Паштовыя скрыні з інфармацыйнымі налепкамі размесцяць у салонах упрыгожаных транспартных сродкаў. Адправіць ліст у рэзідэнцыю Дзеда Мароза можна будзе з 10 па 29 снежня ўключна.

А з 30 снежня па 3 студзеня ў транспарце, аформленым навагодняй ілюмінацыяй, будуць працаваць вадзіцелі ў касцюмах Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.