Нацыянальны банк падаўжае час працы кас для абмену банкнот узору 2000 года, паведамілі ў прэс-службе галоўнага банка краіны
Такім чынам «рэгулятар» з 2 па 30 снежня падаўжае час работы кас па адрасе: Мінск, вуліца Талстога, 6 для абмену банкнот узору 2000 года на банкноты і манеты дзеючага намінальнага шэрагу. Абмяняць банкноты старога ўзору там можна цяпер з 8.30 да 19.00.
Астатнія аперацыі ў касах Нацыянальнага банка ў названы перыяд будуць здзяйсняцца ў звычайным рэжыме: панядзелак-чацвер з 8.30 да 15.30; пятніца, а таксама 24 снежня (перадсвяточны дзень) — з 8.30 да 14.30.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: БелТА
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат