Лепшых Дзеда Мароза і Снягурку выберуць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «ЁЛКА-фэст-2024», які пройдзе 7 снежня ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У фінале прымаюць удзел па дзве каманды ад вобласці і Мінска. Конкурсная праграма выступлення ўключае ў сябе дэфіле-прэзентацыю Дзеда Мароза і Снягуркі, крэатыўнае віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі ў відэафармаце, сюжэтна-гульнявую праграму, творчы нумар (танцавальны, вакальны, інструментальны), навагодні флэшмоб. Па выніках усёй конкурснай праграмы будуць вызначаны лепшыя Дзед Мароз і Снягурка. Таксама будзе адзначана лепшая сюжэтна-гульнявая праграма.
Арганізатар агляду-конкурсу — Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі. Мерапрыемства накіравана на падтрымку традыцый і развіццё інавацый у арганізацыі і правядзенні навагодніх мерапрыемстваў, павышэнне прафесійнага ўзроўню педработнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні забаўляльных мерапрыемстваў, а таксама развіццё сучасных методык правядзення і ўкараненне новых форм работы пры арганізацыі дасугавай дзейнасці для дзяцей.
Прэв’ю:Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.