Вы тут

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы


Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. Такім чынам, у снежні ўрад уводзіць абмежаванні па пераразліку плацяжоў за некаторыя ЖКП для тых, хто не жыве ў сваім жыллі больш за дзесяць сутак (як у выпадках выезду за мяжу, так і пры знаходжанні ў межах краіны). Нагадаем, раней у такіх выпадках можна было зрабіць пераразлік аплаты за некаторыя камунальныя паслугі і вярнуць частку грошай пры адсутнасці нават за працяглы тэрмін (напрыклад, пяць гадоў). Цяпер устаноўлена, што перагляд плацяжоў магчымы не больш чым за тры гады.


Акрамя таго, змяненні з першых дзён зімы закранулі і тых грамадзян, у якіх утварылася запазычанасць па аплаце. Са снежня камунальныя работнікі могуць адключаць карыстальнікаў ад жыллёва-камунальных паслуг, калі ў іх без уважлівай прычыны ўтварылася запазычанасць за два і больш месяцаў. Напрыклад, ваду закрыюць, калі праз пяць дзён пасля ўручэння неплацельшчыку ліста з патрабаваннем аплаты ён не ўнясе плацеж.

Са снежня патрабаваць аплаты такім спосабам змогуць не толькі камунальнікі, але і арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жыллёвага фонду (напрыклад, таварыства ўласнікаў — за карыстанне жылым памяшканнем). Таксама з пачатку зімы апавяшчэнні неплацельшчыкам будуць адпраўляць у тым ліку праз нацыянальную паштовую электронную сістэму.

  • Са снежня памяншаецца памер аплаты за жыллё, што пустуе, для недзеяздольных гаспадароў. Новы парадак разлікаў распаўсюдзіцца на тых, хто пазбаўлены дзеяздольнасці і пражывае ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, пры гэтым мае ва ўласнасці жыллё і яно пустуе. І калі ў такім жыллі не ўстаноўлены прыборы ўліку спажывання вады, электрычнасці і газу, то за гэтыя віды ЖКП недзеяздольным грамадзянам налічваць плату не будуць.

Таксама змяненні па аплаце датычацца тых, хто ўпарта не жадае працаваць. Менавіта ў снежні вызначаць грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы. Пападанне ў гэтую «базу» тых, хто з’яўляецца ўласнікам кватэры, павышае для іх кошт жыллёва-камунальных паслуг.

Уводзяцца новыя правілы вывазу камунальных адходаў

Са снежня камунальныя і будаўнічыя адходы будуць збіраць асобна. Прычым, цяпер забаронена размяшчаць на пляцоўках для буйнагабарытных адходаў рэшткі бетонных перакрыццяў, сценавыя блокі, бэлькі, застылы раствор, бой цэглы. Для іх вывазу прыйдзецца заказваць асобную паслугу ў спецыяльнай арганізацыі.

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі запэўнілі, што новыя правілы абыходжання з ЦКА не пацягнуць за сабой павелічэння тарыфаў за гэтую паслугу. Дарэчы, навасёлы атрымалі «карт-бланш» на тры гады. Ім трэба заключыць дагавор на вываз будаўнічага смецця на гэты перыяд, але плату за паслугі па абыходжанні з ЦКА ім знізяць за кошт выключэння з нарматыву ўзнікнення будаўнічых адходаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.