Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Адпаведны дакумент падпісалі прэзідэнты Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску, паведамляе БелТА.
Як адзначаў напярэдадні пасяджэння ВДС дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, такім чынам бакі завяршаюць работы па фарміраванні адзінага энергарынку Саюзнай дзяржавы. «Калі камісія пачынала працу ў снежні 2018 года, цяжка верылася ў тое, што за такі кароткі перыяд можна будзе выйсці на міждзяржаўнае пагадненне. Гэта забеспячэнне іншага ўзроўню энергабяспекі Беларусі, узаемавыгаднае рашэнне для энергетыкаў нашых краін», — расказаў Дзмітрый Мезенцаў.
Паводле яго слоў, гэта «ўзаемавыгаднае пагадненне, якое дазваляе знізіць да мінімуму страты ў энергасетках, збалансаваць тарыфы, забяспечыць узаемны ператок энергіі дзеля людзей, дзеля папаўнення бюджэтаў». Гэта таксама і следства ўводу ў строй Беларускай Атамнай Станцыі, фарміраванне той сістэмы адносін, якая грунтуецца на падмурку большага даверу, таварыства і сапраўды раўнапраўнага ўліку інтарэсаў адзін аднаго, дадаў ён.
Міністр энергетыкі Аляксей Кушнаренко растлумачыў журналістам, што аб’яднаны рынак электраэнергіі будзе фармавацца паэтапна, з улікам паралельнай працы двух энергасістэм з іх тэхналагічнымі, арганізацыйнымі асаблівасцямі. Функцыянаваць ён будзе на аснове правілаў, якія ўжо распрацаваны, праходзяць працэдуру ўзгаднення, якая, па словах кіраўніка Мінэнерга, будзе завершана арыентыровачна ў першай палове 2025 года. «На дадзеным этапе мяркуецца, што ўсе ўзаемаадносіны будуць будавацца праз упаўнаважаных сеткавых аператараў. Яны будуць вызначаныя і з беларускага, і з расійскага боку», — сказаў міністр.
«Галоўны прынцып тут — раўнапраўе і ўзаемная выгада. Безумоўна, падпісанне гэтага дагавора паслужыць павышэнню надзейнасці энергазабеспячэння, энергетычнай бяспекі Беларусі, Расіі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым», — падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.
Канчатковая мэта абедзвюх краін — аб’яднаць усе энергетычныя рынкі, як газавы, так і электраэнергіі, што было прапісана ў дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы яшчэ ў 1999 годзе.
Фота: Лізавета Голад
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.