Вы тут

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дапусціў размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі


Ракетная сістэма «Арэшнік» у Беларусі, калі яна будзе тут размешчана, будзе ўваходзіць у комплекс Ракетных войск стратэгічнага прызначэння Узброеных сіл (РВСН ВС) Расіі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае ТАСС.


Кіраўнік расійскай дзяржавы ўдакладніў, што вызначэнне мэт «Арэшніка» застанецца за Мінскам. Пуцін дадаў, што гэтыя ракетныя сістэмы будуць паступаць на ўзбраенне арміі Расіі і ў Беларусь паралельна.

«Арэшнік» можна будзе размясціць у Беларусі ў другой палове 2025 года па меры нарошчвання яго выпуску. Перад размяшчэннем трэба будзе вызначыць мінімальную дальнасць гэтых комплексаў: чым менш далёкасць «Арэшніка», тым большая магутнасць яго баявой часткі. Затраты на размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі, паводле слоў Пуціна, будуць мінімальнымі.

Асаблівасцю сістэмы з’яўляецца тое, што ў выпадку групавога прымянення «Арэшніка» яго сіла аналагічная ядзернай зброі, але без радыяцыйных наступстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.