Вы тут

Лукашэнка і Пуцін зацвердзілі канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ВДС 6 снежня ў Мінску зацвердзілі канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.


Дакумент падрыхтаваны ў сувязі са значнымі зменамі ваенна-палітычнага становішча і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, у тым ліку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, узмацненнем санкцыйнага ціску на яго з боку Захаду і вядзеннем беспрэцэдэнтнай інфармацыйнай вайны супраць дзяржаў-удзельніц.

Канцэпцыя грунтуецца ў тым ліку на канстытуцыях Беларусі і Расіі, Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі, Ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы.

Стратэгічнай мэтай забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы аб’яўлена абарона жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства ад унутраных і знешніх пагроз, накіраваных на падрыў нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту, парушэнне цэласнасці дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і ўяўляюць небяспеку для міжнароднага міру і стратэгічнай стабільнасці.

Рэалізацыя палажэнняў канцэпцыі будзе дасягацца за кошт прыняцця скаардынаваных арганізацыйных, ваенных, эканамічных, тэхнічных і іншых мер па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.