Вы тут

У правінцыі Хэнань створаны прамысловы кластар NEV-аўто


У апошнія гады Кітай дэманструе ўражлівы прагрэс у вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV). Краіна здзейсніла пераход ад разрозненай вытворчасці да скаардынаванага развіцця ўсяго вытворчага ланцужка. Гэта істотна змяняе структуру сусветнай аўтамабільнай індустрыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У правінцыі Хэнань створаны ключавы прамысловы кластар, які садзейнічае комплекснаму ўдасканаленню не толькі саміх аўтамабіляў, але і спадарожных тавараў, а таксама рынку постпродажнага абслугоўвання. Цяпер у правінцыі налічваецца 17 буйных аўтамабільных кампаній і больш за 600 дапаможных прадпрыемстваў.

За тры кварталы продажы аўтамабіляў у правінцыі Хэнань дасягнулі амаль 840 тыся адзінак, што сведчыць аб росце на 87,7 працэнта. Гэта на 25 працэнтных пунктаў вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Развіццё чыгуначных грузавых маршрутаў «Кітай — Еўропа» садзейнічала стварэнню міжнароднага сухапутнага порта Чжэнчжоў і прафесійнай станцыі тэхнічнага абслугоўвання. Дзякуючы гэтаму аўтамабільная прадукцыя можа быць дастаўлена з Кітая ў Еўропу ўсяго за 15 дзён.

Акрамя таго, за тры кварталы аб’ём экспартнага гандлю аўтамабілямі ў правінцыі Хэнань склаў 23 млрд. юаняў, што на 22,3 працэнта больш, чым летась. Аб’ём экспарту NEV дасягнуў 5,2 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 67 працэнтаў.

У ппрспектыве Хэнань плануе ў поўнай меры рэалізаваць свае чатыры асноўныя перавагі: унікальнае транспартнае размяшчэнне, шырокі рынак, кваліфікаваныя працоўныя рэсурсы і развітую прамысловую базу. Гэта дасць магчымасць стварыць вядучую ў краіне базу для вытворчасці транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі.

Развіццё эканамічнай зоны аэрапорта Чжэнчжоў у правінцыі Хэнань дазволіць прыцягнуць больш вядомых аўтамабільных кампаній і ўкараніць новыя тэхналогіі, што, у сваю чаргу, пашырыць іх долю на рынку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.