У Брэсце ўчора ўрачыста з удзелам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа, старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пятра Пархомчыка, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка адкрылі памятны знак «Дрэва жыцця», прысвечаны ахвярам генацыду беларускага народа.
«Месца, дзе мы сёння адкрываем абласны памятны знак, выбрана невыпадкова. Тут у 1941 годзе праходзіла чыгунка, па якой вывозілі для знішчэння вязняў Брэсцкага гета. Такія журботныя старонкі нашай гісторыі мы не павінны забываць. Мы не можам дапусціць, каб водгаласы фашызму і нацызму паднялі галаву і пусцілі карані на нашай шматпакутнай зямлі», — звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці губернатар.
У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа следчай групай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што на тэрыторыі Брэсцкай вобласці знішчана больш за 870 населеных пунктаў. Ад зверстваў фашыстаў загінула не менш як 400 тысяч мірных жыхароў.
Брэст з’яўляецца другім горадам Рэспублікі Беларусь, дзе ўсталяваны памятны знак «Дрэва жыцця». Першы — 3 ліпеня сёлета ў Гомелі. Такія мемарыялы з’явяцца ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.
Заўтра, 7 снежня, на Гомельшчыне, у Красным Беразе Жлобінскага раёна, урачыста адкрываецца музей «Дзецям — ахвярам вайны».
Экспазіцыйная прастора прадстаўлена шасцю раздзеламі: даваеннае дзяцінства, перыяд акупацыі, барацьба ў тыле, партызаны і падпольшчыкі, зборна-перасыльны лагер у Красным Беразе і дзеці-остарбайтары, вызваленне Беларусі і пасляваенны перыяд. У музеі створана выставачная зала для работ навучэнцаў школ дадатковай адукацыі горада Жлобіна. Тут можна ўбачыць не толькі карціны, але і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на тэму вайны вачыма дзяцей.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.