Народам Беларусі і Расіі
Сардэчна віншую вас з 25-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах. Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дазволіла двум брацкім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай супольнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў.
Таму заканамерна, што саюз Беларусі і Расіі атрымаў шырокую падтрымку нашых народаў.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што Саюзная дзяржава адбылася і яскрава дэманструе паспяховасць гэтага ўнікальнага міждзяржаўнага аб’яднання.
За два з паловай дзесяцігоддзі зроблена нямала. Мы шматкроць прымножылі інтэграцыйныя сувязі па найшырэйшым спектры напрамкаў.
Рэалізавалі шэраг інавацыйных праектаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Заняліся сумесным даследаваннем космасу, развіццём высокіх тэхналогій і атамнай энергетыкі.
Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднае права на працаўладкаванне, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства.
У няпростых умовах мінулага перыяду мы шмат разоў маглі пераканацца, наколькі важныя магчымасці, якія дае нам такая інтэграцыя, наколькі каштоўнай з’яўляецца ўзаемная падтрымка.
Перакананы, разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага дваццаць пяць гадоў таму курсауна згуртаванне і сумеснае развіццё Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў імя нашых народаў.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.