Дыялог з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі для работы ў арганізацыях Бярэзінскага раёна, правёў міністр інфармацыі Марат Маркаў у рамках Злёту маладых спецыялістаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінінфарм.
Мерапрыемства адбылося ў фармаце «Сустрэча з вядомым чалавекам». Марат Маркаў падрабязна спыніўся на пытаннях функцыянавання Міністэрства інфармацыі, а таксама на неабходнасці пастаяннай верыфікацыі інфармацыі, што паступае з інтэрнэту. Акрамя таго, кіраўнік Мінінфарма звярнуў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на сусветную практыку дэструктыўнага прымянення тэхналогіі маніпулявання грамадскай думкай, што прыводзіць да негатыўных наступстваў у грамадстве і дзяржаўным уладкаванні. Адной з тэм адкрытай размовы стала і выбарчая кампанія, якая праходзіць у Беларусі.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат