У 2025 годзе Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт пачне ажыццяўляць набор у магістратуру па БПЛА. Пра гэта паведамляе прэс-служба ВНУ.
Як расказалі ва ўніверсітэце, кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў факультэта «Тэхналогіі арганічных рэчываў» адкрыла ў рамках спецыяльнасці магістратуры «Вытворчасць палімераў і кампазітаў» дзве прафілізацыі — «Праектаванне беспілотных авіяцыйных комплексаў» і «Тэхналогія вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў». Удакладняецца, што навучанне пабудавана ў рамках сумесных адукацыйных праграм з Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі «Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны універсітэт ім. А.М. Тупалёва – КАІ», дзе адзін год навучання магістрант праходзіць у КАІ, другі год навучання — у БДТУ ў адпаведнасці з сумесным навучальным планам. У ВНУ дадалі, што навучанне з’яўляецца платным, а транспартныя выдаткі і выдаткі за пражыванне бярэ на сябе навучэнец.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат