Вы тут

На «Марафоне адзінства» адкрылі мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках»


У Оршы на шматпавярховым доме, які сустракае на ўездзе гасцей горада, з’явіўся мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках», які ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі на «Марафоне адзінства», перадае БелТА.


Фота БелТА

Дом для нанясення такой кранальнай карціны, дзе намаляваныя рукі дзіцяці і яго бацькоў, якія трымаюць нашу Беларусь, выбралі па ініцыятыве аршанскай моладзі. Першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Аляксандр Лук’янаў расказаў журналістам, што тут жывуць шмат маладых сем’яў, якія з’яўляюцца захавальнікамі традыцыйных каштоўнасцяў. «Гэта новы мікрараён, развітая інфраструктура, у лічаных сотнях метраў знаходзіцца і прыгожая Лядовая арэна. Маладыя людзі прапанавалі пакінуць тут гэты арт-аб’ект. Орша — ужо восьмы горад, які наведвае «Марафон адзінства». Моладзь усюды пакідае сваю часцінку. «Марафон» пакідае ў нашых сэрцах, сэрцах гараджан пачуццё патрыятызму і адзінства. Нагадвае нашай моладзі аб захаванні сямейных каштоўнасцяў. Будучыня беларусаў знаходзіцца ў нашых руках. Мы гэтую будучыню надзейна трымаем, нікому не аддамо, ніколі не адпусцім і будзем перадаваць далей», — адзначыў ён.

У розных гарадах муралы атрымліваюць сваё новае ўвасабленне, як падкрэсліў Аляксандр Лук’янаў. Ён анансаваў з’яўленне муралаў у Мінску. «Мы разлічваем на тое, што крэатыву рабят хопіць на ўсю дыстанцыю «Марафону». Цэлых два арт-аб’екты плануюцца ў Мінску», — падзяліўся ён, дадаўшы, што ў кожным рэгіёне ёсць свае ўмельцы, якія ствараюць такія дзіўныя карціны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат