Вы тут

Трансляцыя канцэрта «Час выбраў нас» у Оршы будзе арганізавана на партале videobel.by


Трансляцыя канцэрта «Час выбраў нас», які завершыць рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства» ў Оршы, будзе арганізавана на партале videobel.by, пра гэта паведамілі арганізатары, перадае БелТА.


Фота БелТА

Акрамя таго, тэлеверсію канцэрта пакажуць у нядзелю ў эфіры тэлеканала «Віцебск» у 11.00, а ў 15.00 — на тэлеканале «Беларусь 4. Віцебск».

Як расказалі арганізатары «Марафону адзінства», на пляцоўцы ў Лядовым палацы перад жыхарамі і гасцямі Оршы выступяць больш за 500 артыстаў. Любімыя беларусамі песні выканае народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, на сцэну таксама выйдзе ўраджэнец Оршы, народны артыст Беларусі Уладзімір Правалінскі. Таксама тут выступяць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юлія Быкава і група «Аўра», Ганна Благава, арт-група «Беларусы». Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад творчасці прафесійных і аматарскіх калектываў з Віцебскай, а таксама Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Наступным горадам, дзе пройдзе «Марафон адзінства», стануць Баранавічы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.